- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года аб мерах даверу і бяспекі 18 – 21 лютага Беларусь наведае інспекцыйная група Аўстрыі.
Інспекцыйная група правядзе інспекцыю вызначанага раёна. Мэта – праверка ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента. Акрамя ваенных інспектараў Аўстрыі, у складзе групы прыме ўдзел адзін ваенны інспектар з Венгрыі.