Вучэбна-метадычны збор

Вучэбна-метадычны збор

12 лютага 2013 года пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага прайшоў збор па пытаннях прызыву грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве i камплектавання Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь новым папаўненнем.

У правядзенні збору прынялі ўдзел старшыні і члены абласных (Мінскай гарадской) прызыўных камісій, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Беларускай ваеннай пракуратуры і суда, органаў памежнай службы, унутраных войскаў МУС і ваеннай контрвыведкі, усе ваенныя камісары і начальнікі аддзелаў і груп прызыву на ваенную службу ваенных камісарыятаў – службовыя асобы, на якіх складзена ўся асноўная арганізацыйная і выканальніцкая праца па правядзенню прызыву, камплектаванню войскаў новым папаўненнем.

У ходзе збору былі падведзены вынікі двух прызываў 2012 г., камплектавання Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь новым папаўненнем, разгледжаны наяўныя пытанні ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Удзельнікі мерапрыемства вызначылі асноўныя шляхі і напрамкі ўдасканалення сістэмы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, дзейнасці службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, ваенных камісарыятаў па яе рэалізацыі.

У ходзе заняткаў у складзе навучальных груп былі вывучаны практычныя аспекты арганізацыі прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службы ў рэзерве і камплектавання войскаў, аказана метадычная дапамога службовым асобам у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па прызыву вясной 2013 года.

Удзельнікі збору падрабязна разгледзелі фактары, якія негатыўна ўплываюць на якасць правядзення мерапрыемстваў па прызыву і камплектавання Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь новым папаўненнем, і прапанавалі шляхі і спосабы іх ухілення.

Дзеючая сёння сістэма камплектавання Узброеных Сіл дазваляе кожнаму грамадзяніну рэалізаваць права на выкананне воінскага абавязку – канстытуцыйнага абавязку па абароне Рэспублікі Беларусь.

Таму мерапрыемствы па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў бліжэйшай перспектыве застануцца асноўнымі для камплектавання войскаў асабовым складам. Ад разумення важнасці якасці арганізацыі і ажыццяўлення гэтых мерапрыемстваў залежаць стан і боегатоўнасць Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, і ў цэлым абараназдольнасць краіны.

У мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі войскаў да выканання задач па прызначэнню з 2011 года былі зменены тэрміны пачатку навучальнага года ва Узброеных Сілах і, адпаведна, у Рэспубліцы Беларусь былі зменены тэрміны правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве. Цяпер камплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў вясновы і восеньскі перыяды.

Перанос тэрмінаў адпраўкі прызваных грамадзян да месца праходжання тэрміновай ваеннай службы са студзеня і ліпеня на лістапад і май адпаведна дазволіў атрымаць станоўчы эфект.

У ліпені-жніўні 2011 паўторна не выклікаліся ў ваенныя камісарыяты на мерапрыемствы прызыву больш за 30 000 чал. з прычыны адсутнасці неабходнасці прадастаўлення ім прызыўнымі камісіямі адтэрміновак ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве для працягу адукацыі да 1 верасня года заканчэння ўстановы адукацыі.

Значна (на 48%) паменшылася колькасць зваротаў ад грамадзян у сувязі з тым, што мерапрыемствы прызыву ў чэрвені-ліпені адрываюць іх ад падрыхтоўкі і здачы выпускных экзаменаў і абароны дыпломных работ, а з лета 2012 па гэтым пытанні звароты спыніліся цалкам.

Выпускнікі ўстаноў адукацыі атрымалі магчымасць працаўладкоўвацца і атрымліваць практыку працы, што забяспечыць гарантаванае iх працаўладкаванне пасля звальнення па ранейшым месцы працы ў выпадку прызыву на тэрміновую ваенную службу.