Міжнародная сустрэча кіраўнікоў нацыянальных супрацьмінных службаў і саветнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Міжнародная сустрэча кіраўнікоў нацыянальных супрацьмінных службаў і саветнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

11 – 14 лютага ў Жэневе праходзіць 23-я міжнародная сустрэча кіраўнікоў нацыянальных супрацьмінных службаў і саветнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У сустрэчы прымаюць удзел дэлегацыі больш за 100 дзяржаў. На форуме абмяркоўваюцца праблемныя пытанні, якія ўзніклі ў галіне супрацьміннай дзейнасці.

Ад Рэспублікі Беларусь у сустрэчы прыняў удзел падпалкоўнік Сяргей Дземчышын, начальнік супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл.

Ён праінфармаваў удзельнікаў аб створаным з 1 лістапада 2019 года супрацьмінным цэнтры Узброеных Сіл, яго прызначэнні, задачах і перспектывах развіцця.

Таксама беларуская дэлегацыя правяла двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі Жэнеўскага цэнтра па гуманітарным размініраванні, дэлегацыямі шэрагу дзяржаў Еўропы і Азіі для абмеркавання перспектыў і напрамкаў далейшага супрацоўніцтва.