- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 11 па 12 лютага ў Вільні пройдзе рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сілаў Беларусі і Літвы па пытаннях выканання Дагаворанасці паміж краінамі аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.
Бакі правядуць ацэнку выканання палажэнняў Дагаворанасці ў 2019 годзе, разгледзяць прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прымаемых дадатковых мер даверу і бяспекі, а таксама ўзгодняць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі ў 2020 годзе.