- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягваюцца мерапрыемствы праверкі баявой гатоўнасці.
У адпаведнасці з задумай праведзена праверка дзеянняў дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне палётамі кантрольных цэляў.
У якасці кантрольных цэляў прыцягваліся лятальныя апараты, якія дзейнічалі на розных вышынях.
У выніку дзеянняў дзяжурных сіл былі паспяхова праведзены ўмоўныя абстрэлы кантрольных цэляў разлікамі зенітных ракетных падраздзяленняў і выкананы перахопы паветраных судоў-парушальнікаў экіпажамі авіяцыі.
Асаблівасць работы падраздзяленняў зенітных ракетных войск, радыётэхнічных войск і авіяцыі стала выкананне імі задач у складаных метэаралагічных умовах.
Напярэдадні ў межах далейшай праверкі падраздзялення 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады атрымалі распараджэнне на прывядзенне ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. Пасля выканання падрыхтоўчых мерапрыемстваў падраздзялення здзейснілі марш у прызначаны раён, у якім на працягу некалькіх сутак трэба будзе выканаць практыкаванні кантрольных стрэльбаў з розных відаў зброі днём і ноччу.