Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 з гуманітарным грузам на борце выляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах. Пункт прызначэння – Пекін

Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 з гуманітарным грузам на борце выляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах. Пункт прызначэння – Пекін

Камандзір змешанай авіяцыйнай базы палкоўнік Андрэй Лук'яновіч: «Маршрут той жа. Яго агульная працягласць больш за 8300 кіламетраў. Палёт будзе праходзіць з двума дазапраўкамі - у Новасібірску і Уладзівастоку. Мы перасячом 7 гадзінных паясоў да Уладзівастока і яшчэ 2 да Пекіна. Агульны час палёту складзе каля 20 гадзін».

Праводзіць борт з гуманітарнай дапамогай на аэрадром пад Мінскам прыехаў і пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін: «Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі накіравала матэрыяльную гуманітарную дапамогу ў Кітайскую Народную Рэспубліку. На сённяшні дзень гэта адзіная краіна, якая накіроўвае другі груз для аказання дапамогі»

Фота Вадзіма Апарына