- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
– Экіпаж гатовы: яшчэ ўчора яны выконвалі планавыя палёты, сёння адправіліся ў міжнародны пералёт. Борт запраўлены, загружаны, атрыманы ўсе дазволы і, нягледзячы на ўмовы надвор'я, задача будзе выканана дакладна і ў тэрмін. Палёт будзе праходзіць на працягу дваццаці гадзін з пасадкамі для дазапраўкі – у Новасібірску і Уладзівастоку. На борце больш за 20 тон гуманітарнага грузу. Самалёт ужо чакаюць у Пекіне, – адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальнік авіяцыі генерал-маёр Аляксандр Караў.
Па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў сувязі з успышкай каранавіруса 2019-nCoV.
Улас. інф., фота Вадзіма Апарына