- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў сувязі з успышкай каранавіруса 2019-nCoV.
На аэрадроме ў Мачулішчах беларускія ратавальнікі ўжо пачалі загрузку тавараў медыцынскага прызначэння.
– Дастаўка гуманітарнага грузу ў Пекін будзе ажыццяўляцца ваенна-транспартным самалётам Іл-76 МД, – адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальнік авіяцыі генерал-маёр Аляксандр Караў. – Самалёт толькі сёння выконваў палёты і гатовы да вылету.
– Наша авіябаза выконвае шырокі спектр задач, у тым ліку, задачы ў рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, – адзначыў камандзір авіябазы палкоўнік Андрэй Лук'яновіч. – Экіпаж да вылету гатовы. Палёт будзе праходзіць на працягу дваццаці гадзін з пасадкамі для дазапраўкі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.