- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Палацы спорту «Уручча» прайшоў IV Навагодні Рэспубліканскі Сувораўска-кадэцкі баль. Удзельнікамі балю сталі выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, абласных і гарадскіх кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў МУС і МНС. Усяго на паркеце пад гукі вальса круцілася больш за 160 танцавальных пар з усёй рэспублікі.
У якасці ганаровых гасцей на балі прысутнічалі намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка, начальнік установы адукацыi «Мiнскае сувораўскае ваеннае вучылiшча» Аляксандр Навуменка, арганізатар балю – старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэт» Сяргей Жыціхін і дырэктара кадэцкіх вучылішч.
Баль уключаў у сябе два аддзяленні: першае было напоўнена пяшчотнымі і хуткімі мелодыямі мінулых стагоддзяў, другім стала сучасная навагодняя дыскатэка.
Гакоціна Анастасія, фота Аляксандра Стадуба