Згодна палажэнняў Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Згодна палажэнняў Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

З 19 па 21 лістапада прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у складзе інспекцыйнай групы Канады прыняў удзел у правядзенні інспекцыі на тэрыторыі Грузіі згодна палажэнняў Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

Інспекцыйнай групай была праверана воінская часць, якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна палажэнняў ДЗУСЕ.

Мэтай інспекцыі з'яўлялася праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб'екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, іх паведамленай колькасці.