Візіт Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку

Візіт Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку

20 кастрычніка 2019 года пачаўся візіт міністра абароны Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку з мэтай удзелу ў 9-м Пекінскім форуме па пытаннях бяспекі «Сяншань». Мерапрыемства будзе працягвацца чатыры дні.

На форуме па пытаннях бяспекі «Сяншань» кіраўнік беларускага абароннага ведамства выступіць з дакладам «Міжнародныя сістэмы кантролю над узбраеннямі і глабальная бяспека ‑ беларускі погляд».

Плануецца сустрэча з Міністрам абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўнікам Вэй Фэнхэ, падчас якой будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама перспектыўныя накірункі развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.