- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Урадам Рэспублікі Беларусь па прапанове ваеннага ведамства распрацаваны комплекс мер па павышэнню статусу ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. Пакет матывацыйных мер прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адобраны.
Кіраўнік дзяржавы даў адпаведныя даручэнні падрыхтаваць праекты прававых актаў па рэалізацыі прапаноў. Частка з іх будзе ўнесена ўжо да 1 снежня, у тым ліку ўключэнне тэрміну тэрміновай ваеннай службы ў страхавы працоўны стаж.
Паралельна прапрацоўваецца яшчэ шэраг мер, якія прадугледжваюць льготы ваеннаслужачым тэрміновай службы ў сферах адукацыі, аховы здароўя, а таксама жыллёвага забеспячэння.