- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння на палігоне Муліно Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі завяршылася актыўная фаза сумеснага вучэння з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «Узаемадзеянне-2019». Падчас яе былі адпрацаваны пытанні кіравання кантынгентамі КСАР АДКБ пры вядзенні практычных дзеянняў па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту ў Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі. У ходзе розыгрышаў тактычных дзеянняў воінскія кантынгенты і фарміравання сіл спецыяльнага прызначэння выконвалі вучэбна-баявыя задачы па вядзенні разведкі з комплексным ужываннем розных сродкаў наземнага і паветранага базіравання, узмацненню войск прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, правядзенню спецыяльнай аперацыі па блакіраванні ўчастка мяжы дзяржавы - члена АДКБ, разгрому і ліквідацыі незаконных узброеных фарміраванняў.
Важную ролю ў ходзе актыўнай фазы адыгралі ваеннаслужачыя беларускага кантынгенту. Перад падраздзяленнямі 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і 927-га цэнтра падрыхтоўкі прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў стаяла задача па пошуку незаконных узброеных фарміраванняў у вызначаным раёне, а таксама блакіраванні населенага пункта і знішчэнню НВФ умоўнага непрыяцеля ва ўзаемадзеянні са зводным атрадам (САХР).
Сумеснае вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання «Узаемадзеянне-2019» праходзіла з 16 па 18 кастрычніка. Яно праводзілася ў рамках адзінай задумы аператыўна-стратэгічнага вучэння АДКБ «Баявое брацтва - 2019». У манеўрах задзейнічана каля 3000 ваеннаслужачых і больш за 300 адзінак тэхнікі ад армій Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння, а таксама спецыялісты МУС і МНС.
Маёр Георгій Патапаў, «Ваяр», фота аўтара і Паўла Гардзейчыка