- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ракетных войскаў і артылерыі па прызначэнні ў навучальным годзе з 30 верасня па 18 кастрычніка 2019 года на палігонах Узброеных Сіл пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўніка Сяргея Русецкага будуць праведзены спаборніцтвы на званне лепшага ракетнага (рэактыўнага артылерыйскага) дывізіёна ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл.
У спаборніцтве прымуць удзел ракетныя (рэактыўныя артылерыйскія) дывізіёны ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл. Ужо 30 верасня першы з дывізіёнаў 51 гв. абр пачне барацьбу за права быць лепшым у гэтым навучальным годзе.
Мэтамі спаборніцтва з'яўляюцца:
павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі асабовага складу дывізіёнаў, удасканаленне спосабаў выканання нарматываў і задач па нанясенні ракетных удараў;
вызначэнне ступені гатоўнасці дывізіёнаў да выканання задач па прызначэнню ў розных умовах абстаноўкі;
вызначэнне лепшага ракетнага (рэактыўнага артылерыйскага) дывізіёна ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл.
У ходзе спаборніцтва будуць выкананы вучэбна-трэніровачныя задачы па падрыхтоўцы і нанясенні ракетных удараў, практычна адпрацаваны нарматывы па баявой падрыхтоўцы, а таксама ваджэнню баявых машын механікамі-кіроўцамі ў розных умовах абстаноўкі.
Падрыхтоўка дывізіёнаў да спаборніцтва ажыццяўлялася ў ходзе планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы, на палявых выхадах і ў ходзе правядзення спаборніцтваў непасрэдна ў вайсковых частках, а таксама ў ходзе кантрольнага занятку па спецыяльнай падрыхтоўцы ракетных войскаў на палігоне Сары-Шаган Рэспублікі Казахстан.