- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
21-24 верасня 2019 года начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў на чале беларускай ваеннай дэлегацыі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Арменія.
У адпаведнасці з праграмай візіту прайшлі двухбаковыя перагаворы з кіраўніцтвам Узброеных Сіл Рэспублікі Арменія, у ходзе якіх абмеркаваны пытанні стану і перспектыў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый АДКБ і СНД, маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Арменіі. Таксама адбыўся абмен думкамі адносна ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне і свеце.
Акрамя таго, кіраўнік беларускай ваеннай дэлегацыі сустрэнецца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Арменія.