Рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербія

Рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербія

З 2 па 5 верасня ў г. Мінску адбудзецца рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербія па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.

У ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні рэалізацыі міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі ў 2019 годзе і ўзгадніць мерапрыемствы двухбаковага супрацоўніцтва на 2020 год.