- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2018/2019 навучальным годзе, у перыяд з 26 па 30 жніўня пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных Сіл – начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл праходзіць кантрольны занятак па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы з асабовым складам злучэння, воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (далей – занятак).
Галоўная мэта – праверка ўзроўню падрыхтоўкі асабовага складу войскаў сувязі Узброеных Сіл і гатоўнасці сродкаў сувязі да выканання задач па прызначэнні.
У ходзе занятку адпрацоўваюцца наступныя задачы:
забеспячэнне сувязі ў інтарэсах груповак войскаў, пры іх перагрупоўцы ў месцы правядзення сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза – 2019»;
праверка гатоўнасці вузлоў сувязі, якія выдзяляюцца для вырашэння раптоўна ўзнікаючых задач і падтрымання ўстойлівага функцыянавання сістэмы сувязі Узброеных Сіл;
выкананне нарматываў па разгортванні і арганізацыі дзяжурства на палявых вузлах сувязі рухомых пунктаў кіравання РГВ(С), ВПС і войскаў СПА, ЗАК, злучэнняў і воінскіх часцей у назначаных раёнах выканання задач па прызначэнні як на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, так і ў Рэспубліцы Беларусь;
рэзерваванне стацыянарных радыёрэлейных і кабельных магістральных ліній сувязі палявымі сродкамі сувязі пры ўзнікненні аварыйных сітуацый;
забеспячэнне сувязі ў інтарэсах кіравання войскамі пры выкананні задач.
На заняткі прыцягнуты стацыянарныя і палявыя вузлы сувязі пунктаў кіравання розных звёнаў кіравання.