Камандна-штабное вучэнне з транспартнымі войскамі

Камандна-штабное вучэнне з транспартнымі войскамі

У перыяд з 27 па 29 жніўня 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па тыле – начальніка тылу Узброеных Сіл адбудзецца камандна-штабное вучэнне з транспартнымі войскамі.

Камандна-штабное вучэнне пройдзе на трох палігонах і двух участках мясцовасці. Да ўдзелу ў вучэнні прыцягваецца больш за тысячу чалавек асабовага складу, у тым ліку ваеннаслужачыя, прызваныя з запасу, каля двухсот адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі.

У рамках вучэння плануецца адпрацаваць увесь комплекс задач транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл пры выкананні імі задач па прызначэнні.