Сумеснае тактыка-спецыяльнае вучэнне

Сумеснае тактыка-спецыяльнае вучэнне

У рамках падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза – 2019» у перыяд з 27 па 29 жніўня 2019 года на базе 333-га цэнтра баявой падрыхтоўкі Заходняй ваеннай акругі Расійскай Федэрацыі адбудзецца сумеснае тактыка-спецыяльнае вучэнне інжынерных войскаў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Вучэнне пройдзе ў два этапы. У ходзе першага этапу будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі выканання задач інжынернага забеспячэння. На другім этапе – пытанні кіравання падраздзяленнямі ў ходзе выканання задач інжынернага забеспячэння.

Кіруюць вучэннем ад беларускага боку – начальнік інжынерных войскаў Узброеных Сіл – начальнік упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл, ад расійскага боку – начальнік інжынерных войскаў Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Асноўнымі мэтамі вучэння з’яўляюцца:

удасканаленне зладжанасці інжынерных падраздзяленняў пры выкананні задач інжынернага забеспячэння ў ходзе падрыхтоўкі абарончай аперацыі РГВ(С);

удасканаленне практычных навыкаў камандзіраў і службовых асоб штабоў у арганізацыі выканання задач інжынернага забеспячэння ў абарончай аперацыі;

павышэнне ўзроўню гатоўнасці і здольнасці органаў кіравання і падраздзяленняў інжынерных войскаў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі да сумесных дзеянняў у ходзе падрыхтоўкі да абарончай аперацыі РГВ(С), іх узаемадзеяння і палявой вывучкі пры сумесным выкананні задач;

інжынернае абсталяванне раёнаў практычных дзеянняў войскаў у ходзе сумеснага аператыўнага вучэння «Шчыт Саюза – 2019», якое пройдзе ў перыяд з 13 па 19 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.