- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза – 2019» беларуская частка РГВ(С) пачала пагрузку ўзбраення і ваеннай тэхнікі на чыгуначны транспарт для перагрупоўкі да месца яго правядзення.
Падраздзяленні інжынерных войскаў і атрад забеспячэння правапарадку Мінскай ваеннай камендатуры першымі адправяцца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.
Усяго ў манеўрах прыме ўдзел больш за 4 тысячы беларускіх ваеннаслужачых, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гармат і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў.
Сумеснае аператыўнае вучэнне «Шчыт Саюза – 2019» пройдзе ў перыяд з 13 па 19 верасня на палігоне паблізу населенага пункта Муліна Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.