- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
30–31 ліпеня пад кіраўніцтвам начальніка дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пройдзе камандна-штабное вучэнне з 30-й асобнай чыгуначнай брыгадай. На ім будуць адпрацаваны пытанні ажыццяўлення аднаўленчых работ чыгуначных аб’ектаў.
Запланаваны навядзенне чыгуначнага моста з выкарыстаннем маёмасці НЖМ-56, мантаж чыгуначнага моста з маёмасцю РЭМ-500, аднаўленне разбуранага ўчастка чыгуначнага шляху з выкарыстаннем пуцеўкладчыка ПБ-ЗМ, добраўпарадкаванне пагрузачна-выгрузачных месцаў з выкарыстаннем маёмасці СРМА і выкананне шэрагу іншых спецыфічных задач.