У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента

У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента

У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі 16 ліпеня 2019 г. інспекцыйная група ФРГ правяла наведванне па ацэнцы в/ч 54804. У ходзе наведвання была ацэнена інфармацыя, прадстаўленая Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі воінскай часці. У наведванні па ацэнцы, акрамя ваенных інспектараў ФРГ, прыняў удзел інспектар з Вялікабрытаніі.

У рамках візіту нямецкай інспекцыйнай групы адбыліся перагаворы прадстаўнікоў упраўлення верыфікацыі Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны з прадстаўнікамі цэнтра па верыфікацыйным задачам бундэсвера. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.