- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 9 гадзін 22 ліпеня 2019 г. з мэтай праверкі баявой гатоўнасці падраздзяленні ракетных войскаў са складу 336 рэабр і 465 рбр прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні.
Перад ракетчыкамі пастаўлена задача – здзейсніць марш у назначаны раён і выканаць вучэбна-баявыя задачы на адным з палігонаў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе вядзення абарончых баявых дзеянняў ракетныя падраздзяленні павінны правесці комплекс мерапрыемстваў па супрацьдзеянні дыверсійна-разведвальным групам і знішчэнні выяўленых цэлей умоўнага праціўніка.
Дадзеная праверка з’яўляецца адным са складальнікаў планавых заняткаў па баявой гатоўнасці, якія пройдуць ва Узброеных Сілах з 23 па 26 ліпеня.