- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У беларускай сталіцы праходзіць трэніроўка ваеннага параду ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тысячы мінчан сталі гледачамі гэтай маштабнай падзеі. А гэта толькі трэніроўка. Можна ўявіць, што будзе падчас самога парада!
Дарэчы, аб часовых цяжкасцях з рухам транспарту па асобных дарогах гараджане былі папярэджаны загадзя.
Да 17.00, калі пачалося пастраенне механізаванай калоны для маршу на вуліцы Старынаўская, мясцовыя жыхары натоўпамі сталі ўздоўж дарогі, каб паглядзець на грандыёзную колькасць ваеннай тэхнікі. Мінчане цэлымі сем’ямі збіраліся ўздоўж усяго маршруту руху калоны на праспектах Незалежнасці і Машэрава. Многія з радаснымі крыкамі і апладысментамі сустракалі механізаваную калону і пешыя разлікі каля стэлы «Мінск – горад-герой».
У 21.00 пачалося першае праходжанне парадных разлікаў.
Падпалкоўнік Аляксандр Холад, «Ваяр», фота Аляксандра Стадуба