- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 24 па 27 чэрвеня прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у складзе інспекцыйнай групы Расійскай Федэрацыі прыме ўдзел у інспекцыі вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Мэтай інспекцыі з’яўляецца праверка адсутнасці ў вызначаным для інспекцыі раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню;
з 25 па 27 чэрвеня прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у складзе беларускай дэлегацыі прыме ўдзел у правядзенні Штогадовай канферэнцыі АБСЕ па аглядзе праблем у галіне бяспекі, якая з’яўляецца адным з асноўных рэгулярных мерапрыемстваў АБСЕ ў ваенна-палітычнай галіне, у ходзе якога ажыццяўляецца аналіз сітуацыі і магчымых напрамкаў супрацоўніцтва ў сферы бяспекі ў рэгіёне адказнасці Арганізацыі. Праводзіцца ацэнка адпаведнасці існуючых ваенна-палітычных інструментаў АБСЕ сучасным патрабаванням.