- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
21 чэрвеня для ўдзелу ў парадзе войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прыбылі пешы і механізаваны парадныя разлікі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Пешы парадны разлік прадстаўлены асабовым складам гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі 1-й гвардзейскай танкавай арміі.
У складзе механізаванай калоны ад Расійскай Федэрацыі пройдуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» і бронетранспарцёры БТР-82А.
У паветраным парадзе возьмуць удзел расійскія разведвальна-ўдарныя верталёты Ка-52 ад брыгады армейскай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі, якія прыбылі напярэдадні.
За час знаходжання на беларускай зямлі расійскія ваеннаслужачыя таксама азнаёмяцца з гісторыка-культурнай спадчынай, звычаямі і традыцыямі Беларусі.