Камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тэхнічнага забеспячэння

Камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тэхнічнага забеспячэння

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі штаба ўзбраення Узброеных Сіл на 2018/2019 навучальны год у перыяд з 17 па 20 чэрвеня пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па ўзбраенні – начальніка ўзбраення Узброеных Сіл генерал-маёра Сяргея Сіманенкі праводзіцца камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тэхнічнага забеспячэння.

Асноўнымі мэтамі вучэння з’яўляюцца: навучанне органаў ваеннага кіравання і воінскіх часцей тэхнічнага забеспячэння кіраванню падначаленымі сіламі і сродкамі, удасканаленне іх зладжанасці і аператыўнасці ў ходзе выканання задач па прызначэнні.

У ходзе вучэння плануецца практычна адпрацаваць выкананне задач па аднаўленні ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, падачы войскам ракет і боепрыпасаў, ваенна-тэхнічнай маёмасці. Правядзенне гэтых мерапрыемстваў будзе накіравана на якасную падрыхтоўку войскаў да сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза – 2019», якое пройдзе ў верасні.