Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

5 чэрвеня 2019 г. дэлегацыя беларускіх Узброеных Сіл, якую ўзначальвае Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбудзецца ў г. Анапе (Расійская Федэрацыя).

У ходзе пасяджэння адбудзецца абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, будзе разгледжаны шэраг пытанняў, у тым ліку аб правядзенні сумеснага вучэння з баявой стральбой войскаў (сіл) Аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Баявая Садружнасць – 2019».

З дакладам на тэму «Аб асноўных кірунках супрацоўніцтва ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне прымянення беспілотнай авіяцыі і процідзеяння беспілотным лятальным апаратам» выступіць начальнік упраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Ігар Завідняк.