- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 21 па 23 мая 2019 г. адбыўся візіт беларускай ваеннай дэлегацыі на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны – памочнікам Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў Ліванскую Рэспубліку і Сірыйскую Арабскую Рэспубліку.
У ходзе візіту генерал-маёр Алег Воінаў праінспектаваў дзейнасць ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць службу ў складзе місіі Часовых сіл ААН у Ліване, а таксама правёў шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам місіі. У ходзе гэтых сустрэч абмяркоўваліся пытанні паўсядзённай жыццядзейнасці беларускіх ваеннаслужачых, а таксама перспектывы пашырэння ўдзелу Рэспублікі Беларусь у складзе дадзенай місіі. Кіраўніцтвам місіі была дадзена высокая ацэнка прафесіяналізму і падрыхтоўцы беларускіх ваеннаслужачых.
Акрамя таго, у рамках візіту адбыліся сустрэчы беларускай ваеннай дэлегацыі з кіраўніцтвам узброеных сіл Ліванскай Рэспублікі і Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, падчас якіх абмяркоўваліся пытанні стану і перспектыў развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.