- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл у навучальным годзе з 15 па 19 красавіка 2019 года пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл – начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл на палігоне 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады Асіповіцкі праводзіцца спаборніцтва за званне лепшай артылерыйскай батарэі ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл.
Мэтамі спаборніцтва з’яўляюцца:
· вызначэнне ўзроўню падрыхтоўкі асабовага складу артылерыйскіх батарэй, ступені яго гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні ў розных умовах абстаноўкі;
· удасканаленне спосабаў прымянення артылерыйскіх падраздзяленняў, а таксама выканання нарматываў і агнявых задач.
У ім прымаюць удзел артылерыйскія батарэі груп артылерыі злучэнняў аператыўных камандаванняў, якія паказалі лепшыя вынікі ў баявой падрыхтоўцы.
Вынікі спаборніцтваў, якія праводзяцца з 2016 года, сведчаць аб узрослым узроўні падрыхтоўкі артылерыйскіх батарэй, здольнасці самастойна выконваць пастаўленыя задачы, а іх камандзіраў – аб уменні дакладна кіраваць падраздзяленнямі і іх агнём.
Падрыхтоўка батарэй да спаборніцтва ажыццяўлялася на планавых занятках па баявой падрыхтоўцы, на палявых выхадах і падчас правядзення спаборніцтваў у сваіх злучэннях і воінскіх часцях, па выніках якіх і былі вызначаны ўдзельнікі Усеармейскага конкурсу.
У гэтым годзе права пазмагацца за званне лепшай артылерыйскай батарэі заваявалі падраздзяленні 191-й групы артылерыі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і 310-й гвардзейскай групы артылерыі 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, а таксама прадстаўнікі 350-й групы артылерыі 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Кожная артылерыйская батарэя здзейсніла марш на палігон камбінаваным спосабам, заняла назначаны раён і правяла мерапрыемствы па падрыхтоўцы да выканання вучэбна-баявых задач. Па выніках ацэнкі, атрыманай за марш, і агляду гатоўнасці ўсе батарэі былі дапушчаныя да спаборніцтва.
На першым этапе ўдзельнікам трэба будзе выканаць адзіночныя і групавыя нарматывы, практыкаванні па ваджэнні машын. Па іх выніках будзе вызначаны ўзровень асабістай падрыхтоўкі кожнага спецыяліста артылерыйскай батарэі, а таксама лепшыя ваеннаслужачыя па кожнай спецыяльнасці, лепшыя аддзяленні і ўзводы.
На другім этапе будзе ацэньвацца зладжанасць і гатоўнасць артылерыйскіх падраздзяленняў да выканання задач па прызначэнні.
Батарэі здзейсняць марш ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці з пераадоленнем натуральных і штучных перашкод, выканаюць агнявыя задачы прамым навядзеннем і з закрытых агнявых пазіцый, у тым ліку з падрыхтаваных пазіцый і пры разгортванні з маршу (перамяшчэння).
Вынікі спаборніцтва дазволяць вызначыць лепшую артылерыйскую батарэю ў ракетных войсках і артылерыі Узброеных Сіл.
Па выніках конкурсу перадавы вопыт і методыкі падрыхтоўкі асабовага складу артылерыйскіх падраздзяленняў будуць абагульнены і распаўсюджаны ў воінскіх часцях ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл.