- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 7 па 11 красавіка прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у складзе інспекцыйнай групы Расійскай Федэрацыі прыме ўдзел у інспекцыі вызначанага раёна на тэрыторыі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Мэтай інспекцыі з’яўляецца праверка, што ваенная дзейнасць, якая праводзіцца ў паказаным для інспекцыі раёне (шматнацыянальнае вучэнне «Joint Warrior-2019/1) не перавышае гранічныя ўзроўні для ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года.