- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі на 2019 год 3, 4 красавіка ў г. Маскве праводзіцца рабочая сустрэча прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення сувязі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця і ўдасканалення аб’яднанай сістэмы сувязі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае начальнік сувязі Узброеных Сіл – начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Алег Мішчанка.
У ходзе пасяджэння бакі разгледзяць пытанні, якія тычацца сумеснай распрацоўкі і стварэння сродкаў і комплексаў сувязі ў інтарэсах развіцця і ўдасканалення аб’яднанай сістэмы сувязі РГВ(С).
На парадку дня таксама пытанне ўзаемнага прадастаўлення спадарожнікавых рэсурсаў Беларусі і Расіі для забеспячэння сувязі ў інтарэсах кіравання РГВ(С) пры правядзенні сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.