У рамках міжнароднага супрацоўніцтва

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва

У перыяд з 25 па 29 сакавіка ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года і Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей – ДЗУСЕ) Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Французскай Рэспублікі.

Інспекцыйнай групай будуць праведзены наведванне па ацэнцы Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войскаў у рамках Венскага дакумента 2011 года, а таксама інспекцыя адной з воінскіх часцей (па выбары інспектараў), якая з’яўляецца аб’ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ.

У ходзе наведвання будзе ацэнена інфармацыя, прадстаўленая Рэспублікай Беларусь дзяржавам – удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі камандавання. Мэта інспекцыі ў рамках ДЗУСЕ – праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб’екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці. У інспекцыйных мерапрыемствах, акрамя сямі французскіх ваенных інспектараў, прымуць удзел па адным ваенным інспектары з Германіі і Польшчы.