- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 25 па 28 лютага ў рамках Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйная група Злучаных Штатаў Амерыкі праінспектавала 336-ю рэактыўную артылерыйскую брыгаду. У ходзе інспекцыі была пацверджана адпаведнасць наяўнасці на правяраемым аб’екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, іх заяўленай колькасці. У складзе інспекцыйнай групы ЗША ў правядзенні інспекцыі, акрамя сямі амерыканскіх інспектараў, прынялі ўдзел па адным ваенным інспектары з Люксембурга і Славакіі.