Вывучаць вопыт стварэння ваенных факультэтаў

Вывучаць вопыт стварэння ваенных факультэтаў

У перыяд з 3 па 8 лютага ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ наведвае дэлегацыя Еўразійскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Рэспубліка Казахстан) на чале з начальнікам ваеннай кафедры генерал-маёрам Уалі Еламанавым.
Мэта наведвання - вывучэнне беларускага вопыту стварэння ваенных факультэтаў на базе грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў.
Члены казахскай дэлегацыі азнаёмяцца з арганізацыйна-штатнай структурай ваенна-тэхнічнага факультэта, парадкам падрыхтоўкі кадравых афіцэраў і афіцэраў запасу, планаваннем адукацыйнага працэсу, аб'ёмам і колькасцю вучэбных дысцыплін, кваліфікацыйнымі патрабаваннямі да выпускнікоў, парадкам праходжання практыкі, вучэбна-лабараторнай базай факультэта, а таксама і ўмовамі пражывання курсантаў.
Праграмай наведвання прадугледжаны таксама ўдзел членаў дэлегацыі ў вучэбна-метадычным зборы прафесарска-выкладчыцкага складу ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.