- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Мінску 19–20 лютага 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-маёра Сяргея Купрыка праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Аб’яднанага штаба АДКБ па пытаннях міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў фармаце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы паміж Цэнтрам крызіснага рэагавання названай арганізацыі і Цэнтральным камандным пунктам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Паводле парадку рабочай сустрэчы разглядаюцца пытанні, якія тычацца інфармацыйнага абмену ў адпаведнасці з праектам Рэгламенту інфармацыйнага ўзаемадзеяння Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ, а таксама прапрацавана пытанне, якое тычыцца дзейнасці службовых асоб Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расійскай Федэрацыі па інфармацыйным абмене з узаемадзейнымі органамі.
Па выніках сустрэчы будуць дасягнуты дамоўленасці і выпрацаваны механізм па парадку ўзаемадзеяння паміж Цэнтрам крызіснага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў – членаў гэтай арганізацыі.