Міністр абароны Беларусі ўручыў юбілейныя медалі «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана»

Міністр абароны Беларусі ўручыў юбілейныя медалі «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана»

Сёння ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Андрэем Раўковым, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Сустрэча прайшла ў Калоннай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў. Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, звяртаючыся да ўдзельнікаў прыёму, выказаў падзяку за іх актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні грамадзян краіны, захаванне слаўных баявых традыцый па абароне Айчыны, важкі ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, дапамогу ў вырашэнні пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл.

Кіраўнік ваеннага ведамства таксама ўручыў юбілейныя медалі «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Сярод узнагароджаных воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны Узброеных Сіл, члены Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Узнагароды ўдастоены таксама генерал-палкоўнік Пётр Чавус, генерал-лейтэнанты Міхаіл Казлоў, Міхаіл Станкевіч, генерал-маёры Люцыян Сурынт, Вячаслаў Шумілаў, Іван Гардзейчык.