Працягваецца комплексная праверка войскаў

Працягваецца комплексная праверка войскаў

Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Алега Белаконева.

У цяперашні час у камплектуемыя воінскія часці і падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у праверцы, з ваенных камісарыятаў пастаўлена каля 1,400 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу, і паступіла 20 адзінак тэхнікі з дзяржаўных органаў і арганізацый.

З закліканым з запасу асабовым складам праводзяцца мерапрыемствы баявога зладжвання, у рамках якога праходзяць заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі, а таксама кантрольныя і тактыка-спецыяльныя заняткі. Акрамя таго, ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па зняцці ўзбраення і ваеннай тэхнікі з захоўвання, атрыманне запасаў матэрыяльных сродкаў са складоў і падрыхтоўка месцаў правядзення вучэнняў.

Падраздзяленні 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, выканаўшы пастаўленыя задачы, здзейснілі марш з пераадоленнем воднай перашкоды і вярнуліся ў пункт пастаяннай дыслакацыі.