- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На ўрачыстасць, прысвечаную 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, сабраліся салдаты і афіцэры той вайны, якія цяпер жывуць у розных кутках Беларусі.
Павітаць воінаў-інтэрнацыяналістаў прыбылі начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» генерал-маёр запасу Валерый Гайдукевіч і іншыя.
У адрас тых, хто сабраўся, было сказана шмат цёплых слоў і добрых пажаданняў. Некаторыя з воінаў-інтэрнацыяналістаў былі адзначаны ганаровымі граматамі і падарункамі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, каму воляю лёсу не наканавана было вярнуцца «з-за рэчкі» дадому, а таксама тых, хто пайшоў з жыцця ўжо пасля афганскай вайны. Музычным падарункам воінам, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак у далёкай краіне, стала выступленне артыстаў беларускай эстрады і Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Аксана Курбека, «Ваяр», фота Аляксандра Стадуба