Вызначаны задачы афіцэрскага корпуса

Вызначаны задачы афіцэрскага корпуса

Ва Узброеных Сілах адбылося сумеснае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве абароны і Каардынацыйнага савета Афiцэрскiх сходаў Узброеных Сіл.

Перад удзельнікамі пасяджэння выступіў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. Кіраўнік абароннага ведамства пазначыў задачы афіцэрскага корпуса ў кантэксце ваенна-палітычнага становішча ў свеце і сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэспубліцы.

Сярод задач, якія трэба будзе вырашыць афіцэрскаму корпусу ў новым навучальным годзе, Міністр абароны вылучыў падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў, дасягненне патрэбнага ўзроўню навучанасці афіцэрскага складу, зладжанасці органаў ваеннага кіравання, а таксама гатоўнасць і здольнасць усіх ваеннаслужачых прымяняць на практыцы набытыя веды, навыкі і ўменні.

2019 год у Узброеных Сілах абвешчаны Годам падтрымання і ўмацавання воінскай дысцыпліны і забеспячэння бяспекі ваеннай службы. У сувязі з гэтым генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў нагадаў удзельнікам пасяджэння важнейшы прынцып падрыхтоўкі Узброеных Сіл – «Вучыць войскі таму, што неабходна на вайне», адзначыўшы ключавую ролю падтрымання правапарадку, арганізаванасці і дысцыпліны ў гэтым працэсе.

Таксама ў ходзе пасяджэння падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшы Афіцэрскі сход, на якім у 2018 годзе былі прадстаўлены 9 калектываў. У тройцы мацнейшых – Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, в/ч 19764, 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада.