Пачаўся прызыў ваеннаабавязаных

Пачаўся прызыў ваеннаабавязаных

Сёння ў рамках комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл пачалася пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенкаматаў Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей і г. Мінска. Ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, папоўняць падраздзяленні 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, а таксама ўпраўленне і падраздзяленні забеспячэння злучэння рэзерву.

Асабовы склад сіл неадкладнага рэагавання 6-й асобнай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады і 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады здзяйсняе маршы ў прызначаныя раёны. Ім трэба будзе выканаць практыкаванні кантрольных стрэльбаў са штатнага ўзбраення.

Шэраг падраздзяленняў ВПС і войскаў СПА перамясціліся ў прызначаныя раёны і ва ўстаноўленыя тэрміны заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. Радыёлакацыйнае поле нарошчана сіламі рухомых малавышынных радыёлакацыйных груп радыётэхнічных войскаў.