- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
23 студзеня ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года Рэспубліку Беларусь наведала інспекцыйная група Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Інспекцыйнай групай было праведзена наведванне па ацэнцы 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ў рамках Венскага дакумента 2011 года. У ходзе наведвання была ацэнена інфармацыя, прадстаўленая Рэспублікай Беларусь дзяржавам – удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі воінскай часці. У наведванні па ацэнцы, акрамя двух ваенных інспектараў ФРГ, прынялі ўдзел па адным ваенным інспектары з Даніі і Латвіі.