- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У перыяд 16 па 19 снежня ў Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візітам знаходзіцца старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл Ісламскай Рэспублікі Пакістан генерал Зубайр Махмуд Хаят і дэлегацыя, якую ён узначальвае.
Сёння ў рамках візіту кіраўніка пакістанскай ваеннай дэлегацыі прыняў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, адбыліся сустрэчы і перагаворы дэлегацыі з Міністрам абароны і міністрам замежных спраў Беларусі, падчас якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага ваеннага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Генерал Зубайр Махмуд Хаят адзначыў, што пакістанскія ваеннаслужачыя плануюць прыняць запрашэнне беларускага боку і паўдзельнічаць у тых конкурсах Армейскіх міжнародных гульняў – 2019, якія будуць праведзены на тэрыторыі Беларусі.
Праграмай візіту таксама прадугледжана сустрэча з кіраўніцтвам Дзяржкамваенпрама, наведванне Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, прадпрыемстваў прамысловасці і абароннага сектара эканомікі Беларусі.