- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 16 па 17 лістапада на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) з навучэнцамі выпускных класаў кадэцкіх вучылішч, установы адукацыi «Мiнскае сувораўскае ваеннае вучылiшча», школьнікамі сярэдніх навучальных устаноў рэспублікі з ваенна-патрыятычнай накіраванасцю праводзіцца прафесійна-арыентаваная акцыя «Адзін дзень курсанта ВТФ».
Удзельнікі акцыі правядуць суткі ў адзіным страі з курсантамі факультэта. Выконваючы сумесна ўсе элементы распарадку дня, яны азнаёмяцца з вучэбна-матэрыяльнай, лабараторнай, спартыўнай базай факультэта і БНТУ, з умовамі харчавання і пражывання будучых афіцэраў, прымуць удзел у вучэбных занятках, наведаюць музей універсітэта.
У другі дзень акцыі ў рамках Дня адчыненых дзвярэй на ваенна-тэхнічным факультэце яго ўдзельнікам будуць паказаны ўзоры ўзбраення ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, інжынерных боепрыпасаў. Госці змогуць убачыць паказальныя выступленні курсантаў з элементамі рукапашнага бою, а таксама кінолагаў са службовымі сабакамі, паспаборнічаць у стральбе на стралковых трэнажорах.