- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
15 лістапада 2018 года пачалася адпраўка грамадзян Рэспублікі Беларусь, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення ў войскі, прайшлі ў сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.
У першы дзень з абласных і Мінскага гарадскога зборных пунктаў рэспублікі будзе накіравана ў войскі каля 1,200 прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў, Мінскай ваеннай камендатуры, органаў Дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У Мінску ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення, прайшлі 15 лістапада на базе Мінскага гарадскога і абласнога зборных пунктаў. У гэты дзень каля 250 чалавек, прызваных ваеннымі камісарыятамі г. Мінска і Мінскай вобласці, папоўняць рады Узброеных Сіл.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, Мінскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія прызыўнікоў.
Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь да 30 лістапада 2018 года плануецца накіраваць каля 13 тысяч чалавек.
У цяперашні час у ваенных камісарыятах краіны завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выкліку на прызыўныя камісіі восенню бягучага года падлягае каля 70 тысяч маладых людзей.
Раённымі (гарадскімі) прызыўнымі камісіямі ў дачыненні да грамадзян ужо прынятыя больш за 50 тысяч рашэнняў. Прадастаўлена больш за 25 тысяч адтэрміновак, большую частку з якіх – больш за 85% – складаюць адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі. Акрамя таго, дадзены адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, сямейным становішчы і ў сувязі з атрыманнем ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў.
Прадстаўнікі воінскіх часцей завяршылі планавую работу ў ваенных камісарыятах раёнаў (гарадоў) па ўсебаковым вывучэнні і адборы прызыўнікоў для камплектавання Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь.
Цырымонія прыняцця ваеннай прысягі ў новага папаўнення ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл пройдзе 15 снежня 2018 года.
Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны тэрміновай ваеннай службы, будзе праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам своечасова на працягу лістапада 2018 года.