Пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта начальнікаў сувязі ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц СНД

Пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта начальнікаў сувязі ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц СНД

У адпаведнасці з Планам работы Савета міністраў абароны дзяржаў – удзельніц СНД на 2018 год і Планам міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год 25 кастрычніка ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта начальнікаў сувязі ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц СНД (далей – Камітэт).

Ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні Камітэта прыняў удзел начальнік сувязі Узброеных Сіл – начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Алег Мішчанка.

У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні, якія тычацца мерапрыемстваў па стварэнні, функцыянаванні і развіцці сумеснай (аб’яднанай) сістэмы сувязі ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц СНД, дзейнасці Камітэта ў 2018 годзе і плана работы на 2019 год.

У ходзе работы Камітэта праведзена двухбаковая рабочая сустрэча са старшынёй Каардынацыйнага камітэта начальнікаў сувязі ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц СНД – начальнікам галоўнага ўпраўлення сувязі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі – намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па пытаннях функцыянавання і развіцця аб’яднанай сістэмы сувязі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Пасяджэнне Камітэта і двухбаковая сустрэча прайшлі ў сяброўскай і дзелавой абстаноўцы, на якіх вызначаны напрамкі развіцця ваеннай сувязі на постсавецкай прасторы.