- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
17 кастрычніка 2018 года на факультэце сувязі і АСК Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь пачалі працаваць новыя спецыялізаваныя аўдыторыі, аснашчаныя сучасным тэлекамунікацыйным абсталяваннем.
Навінка дазволіць курсантам і слухачам адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы па сувязі на абсталяваных аўтаматызаваных рабочых месцах ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых, у тым ліку – ствараць адзіную інфармацыйную сетку паміж органамі кіравання сувязі з дапамогай відэаканферэнцсувязі.
За работай курсантаў у новых аўдыторыях назіраў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў. Курсанты прадэманстравалі сеанс закрытай відэаканферэнцсувязі з размешчаным выдалена пунктам кіравання сувяззю, спецыялізаванымі аўдыторыямі 74-га асобнага палка сувязі (г. Гродна) і 85-й брыгады сувязі (лінейнай) (г. Баранавічы) з уключэннем у дадзеную інфармацыйную сетку іншых органаў ваеннага кіравання.
Новае абсталяванне атрымаў таксама пункт кіравання сувяззю Узброеных Сіл ва ўпраўленні сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Гэта дазволіла на этапе работы стацыянарных пунктаў кіравання вывесці на новы ўзровень арганізацыю кіравання войскамі і сістэмай сувязі пры прывядзенні органаў ваеннага кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл ва ўстаноўленыя ступені баявой гатоўнасці, больш эфектыўна арганізаваць маніторынг спраўнай работы асноўных інфармацыйных напрамкаў сістэмы сувязі Узброеных Сіл, у прыватнасці, пашырыліся магчымасці па вызначэнні ўздзеяння на сістэму сувязі сродкаў разведкі і падаўлення верагоднага праціўніка і іншыя магчымасці.