У Міністэрстве абароны падведзены вынікі КШВ УС

У Міністэрстве абароны падведзены вынікі КШВ УС

У Міністэрстве абароны падведзены вынікі камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл, праведзенага ў перыяд з 6 па 12 верасня 2018 года пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Падводзячы вынікі праведзенага вучэння, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр А.А.Белаконеў адзначыў, што ўсе задачы навучання вырашаны. КШВ сваёй галоўнай мэты дасягнула, органы кіравання і войскі прадэманстравалі гатоўнасць і здольнасць выканаць задачы па прызначэнні. Кіраўніком вучэння адзначаны ўзрослы ўзровень падрыхтоўкі органаў кіравання аператыўна-стратэгічнага і аператыўнага ўзроўняў, а таксама высокі ўзровень палявой вывучкі асабовага складу і зладжанасці воінскіх часцей і падраздзяленняў пры іх сумесных дзеяннях.

Вынікі камандна-штабнога вучэння будуць улічаныя ў ходзе аператыўнай і баявой падрыхтоўкі органаў кіравання і войскаў у новым навучальным годзе. У ходзе падвядзення вынікаў вучэння былі вызначаны шляхі вырашэння праблемных пытанняў, вызначаны задачы. Многія вынікі адпрацаваных пытанняў паслужаць асновай для карэкціроўкі дакументаў ваеннага планавання, удасканалення сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы ў цэлым.

У завяршэнне мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне ваеннаслужачых, якія вылучыліся ў ходзе КШВ.