- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках другога этапу комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл з 11 па 14 кастрычніка 2018 года з дымавым батальёнам 8-й брыгады радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны пад кіраўніцтвам камандзіра брыгады праводзіцца тактыка-спецыяльнае вучэнне.
З дымавым батальёнам спланавана выкананне задач па аэразольнай маскіроўцы двух раёнаў у інтарэсах 46-га арсенала ракет і боепрыпасаў.
У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і здзяйснення маршу дымавым батальёнам у раён выканання вучэбна-баявых задач, практычнае выкананне задач аэразольнай маскіроўкі аб’ектаў, перамяшчэнне батальёна ў новы раён засяроджвання.
У 46-м арсенале ракет і боепрыпасаў працягваецца выкананне задач па разгрупаванні боепрыпасаў. Штодня ў вызначаны раён вылучаюцца калоны з тэхнікай для дастаўкі грузаў, дзе арганізавана іх разгрузка, маскіроўка і захоўванне ў палявых умовах.