- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння ў рамках другога этапу комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл у ходзе падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні пачалася пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей і горада Мінска.
На працягу некалькіх сутак ва ўпраўленне аднаго са злучэнняў рэзерву, а таксама ў падраздзяленні 46-га арсенала і 8-й брыгады радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны паступіць каля 650 ваеннаабавязаных з запасу і каля 20 адзінак тэхнікі з дзяржаўных органаў і арганізацый.
Акрамя таго, працягваецца зняцце з працяглага захоўвання ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання.